Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Среда, 07 Май 2014 08:23

Лазавіцкі касцёл Святой Тройцы.

Автор 
Оцените материал
(0 голосов)

У невялікай вёсцы Лазовіца Клімавіцкага раёну нашай вобласці да знаходзяцца рэшткі каталіцкай святыні Святой Тройцы.

У фондах НГАБу знаходзім наступныя звесткі аб узгаданым храме:

 

Заснаваны ў 1752 г. Касцёл драўляны, пабудаваны палкоўнікам Янам Кіркорам. Галоўныя ахвяравальнікі: памешчыца Элеанора Фартунатаўна Бонч-Асмалоўская; надворны радца Іпаліт Чарнеўскі, Г. Гродскі, Антаніна Канопка, Антон Александровіч, Агата Шайкова, Паўліна Завадская, Алена Кушкова, палкоўнік Кіркор, кс. Тамішыс.

 

Так апісваецца Лазовіцкая каталіцкая святыня ў  кнізе “Касцёлы Царскай Расіі”:

“Касцёл драўляны, на каменным падмурку, даўжыня - 32,5, шырыня - 17,5 арш. 3 франтона мае дзве вежы з крыжамі, у адной тры невялікія званы. Касцёл адрамантаваны апошні раз у 1879 г., узяты ў клямры, і ў 1909 г. нанова накрыты гонтай.

У касцёле пяць алтароў. Галоўны алтар - у гонар Св. Тройцы. Другі алтар, з левага боку ад галоўнага алтара - Укрыжавання Збаўцы. Трэці алтар, таксама з левага боку ад галоўнага алтара, св. Апостала Тадэвуша. Чацвёрты алтар, з правага боку, Багародзіцы, Маці Божай Журботнай. Пяты алтар, таксама з правага боку, св. Антона Непамука.

Абразоў 7 вялікіх і 12 малых. Невялікі арган. Вакол касцёл абнесены каменнай агароджай. 14 стацый Дарогі Крыжовай Ісуса Хрыста. (…) У касцёле ёсць рэліквіі св. Віктара.”

 

Канешне, парафія мела і гаспадарчыя пабудовы: багадзельню, якая размяшчалася ў двух пакоях; плябанію, якая згарэла у час пажару ў 1902 r. і нанава была пабудавана; свіран, лазню, канюшню і інш.

 

Адпустовыя святы: Хрост Ісуса, Усіх Святых, Святой Тройцы, Беззаганнага Зачацця, Анельскай Божай Маці, святых Апосталаў Пятра і Паўла, Дзень Задушны.

 

 

1752-1820гг. – місійная пляцоўка айцоў-езуітаў (Мсціслаўскі калегіюм)

1821-1843гг. – кляштар бернардынаў

1849г.  – парафія прыналежыць да чавускага дэканату.

 

Кс. Жыскар у кнізе “NaszeKościoły” так апісвае стан парафіі:

“Смутны гэты край і прыкрае стварае ўражанне. Як поле бітвы ўсеянае трупамі; як руіны спаленага горада пасля вайны; як поле яшчэ момант назад пакрытае буйнай расліннасцю, а цяпер знішчанае бурай, поўная Беларусь памятак славы. (..) Смутныя думкі прыходзяць, калі параўноваеш стан рэлігійны сучаснай Беларусі з той даўняй, хаця б са 100 гадоў назад.(…) Сёння засталіся толькі дробныя рэшткі.  А было тут калісьці інакш. У Клімавічах працавалі айцы Дамініканцы, быў прыгожы кляштар і касцёл, які яны абслугоўвалі, а ў Лазовіцах была місія айцоў Езуітаў.”

 

 

 

Літаратура:

Nasze Kościoły. Archidiecezja Mohylewska.Т. 1. cz.1. Mohylewszczyzna, s. 91-92.

Лазовіца. Касцёл, у: http://www.radzima.org/be/object/2680.html.

Лазовіца (Самацавічы) — парафія св. Юзафа, у: http://catholic.by/2/belarus/dioceses/minsk-mohilev/100246.html.

Лазовіца. Кляштар дамініканаў, у: http://www.radzima.org/be/object_comm/6789.html#comm1571

Прочитано 3200 раз

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены