Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

“Маці Касцёла, маліся за нас!” – парафіяльнае свята 2016 у Чавусах.

Оцените материал
(1 Голосовать)

Традыцыйна на магілёўскай зямлі ў панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Маці Касцёла, святары і вернікі збіраюцца на парафіяльную ўрачыстасць у Чавусах, дзе знаходзіцца адзіная ў Беларусі каталіцкая святыня з тытулам “Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла”.

 

На пачатку ўрачыстай Літургіі галоўнага цэлебранта, якім стаў біскуп Аляксандр Яшэўскі, біскуп-вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці, ад імя ўсіх вернікаў парафіі прывіталі прадстаўнікі парафіі. “Першы раз Вы ўзначальнаеце нашую сумесную малітву. Мы вельмі цешымся гэтаму і шчыра жадаем, аб Ксёндз Біскуп добра сябе адчуваў у нашай супольнасці” – сказалі вернікі.

 

У прывітальным слове а. Гжэгаж, душпастыр Чавускай парафіі, перад усім падзякаваў  удзельнікам малітвы, асабліва біскупу і святарам, якія далучыліся да святкаванняў, нягледзячы на тое, што адлегласці паміж парафіямі Магілёўшчыны – немалыя. “Запрашаю усіх да сумеснай малітвы, каб праз заступніцтва Божай Маці мы разам перажывалі гэтае свята і выпрасілі ў Бога тыя, якія патрэбныя кожнаму з нас.

 

У гаміліі біскуп Аляксандр распавёў аб тым, якім важным прыкладам з’яўляецца Марыя для кожнага веруючага чалавека. “ (…) Марыя прысутнічала ў Вячэрніку разам з Апосталамі, калі нараджаўся Касцёл… (…) Нягледзячы на тое, што ў 1054г. у Касцёле адбыўся раскол  на Усходні і Заходні, Марыя з’яўляецца той, якая яднае нас, як Маці Касцёла і Маці Царквы” – зазначыў іерарх.

 

Важным момантам святкавання стала публічнае вызнанне веры, якое здзейсніў Павел Сыравежкін, які ўжо некалькі гадоў самастойна абірае шлях веры. Біскуп заахвоціў маладога хрысціяніна не баяцца давяраць Хрысту сваё жыццё і быць добрым сведкам веры, як да гэтага заклікаў сваіх вучняў Збаўца, а таксама паблагаславіў яго на шлях мужнага вызнавання веры.

 

Пасля Эўхарыстыі адбылося маёвае набажэнства, падчас якога ўдзельнікі свята прасілі заступніцтва Багародзіцы над Чавускай парафіяй, каб яна нястомна развівалася і ўзмацнялася дзякуючы дарам Духа Святога.

 

Фотарэпартаж: Эдвард Кавалеўскі, www.facebook.com

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 1901 раз Последнее изменение Понедельник, 06 Июнь 2016 12:59
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).