Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Каментар біскупа Юрыя Касабуцкага адносна затрымання каталіцкіх святароў.

Оцените материал
(0 голосов)

Генеральны вікарый нашай архідыяцэзіі, старшыня Камісіі па справах духавенства, а таксама Рады па сродках масавай камунікацыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі  біскуп Юрый Касабуцкі, пракаментаваў на сваёй старонцы ў https://www.facebook.com/ затрыманні а. Віталія Быстрова і кс. Вячаслава Барка, якія адбыліся апошнім часам: грэка-каталіцкі святар Віталій Быстроў  30 лістапада  быў асуджаны ў Івацэвічах да арышту на 10 сутак паводле арт. 23.34 КаАП., а кс. Вячаслаў Барок 3 снежня асуджаны да арышту на 10 сутак паводле арт. 17.10 КаАП.

Ксёндз Вячаслаў Барок атрымаў прысуд 10 сутак... Гэта ўжо другі каталіцкі святар, які ў гэтыя дні будзе знаходзіцца за кратамі (30 лістапада 10 сутак арышту атрымаў грэка-каталіцкі святар айцец Віталь Быстроў).

Мы бачым актывізацыю рэпрэсій у дачыненні Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

Мы адкрыта выступаем супраць кожнага граху, супраць насілля і гвалту, супраць хлусні і фальшу, супраць рэпрэсій, супраць ціску і запалохвання, супраць прыніжэння чалавечай годнасці, бо кожны чалавек створаны па вобразу і падабенству Божаму. Мы асаблівым чынам молімся аб супакоі, згодзе, салідарнасці і адзінстве беларускага народа. Аднак усё гэта хтосці лічыць праявай экстрэмізму, распальваннем варожасці і т.п.

Таму я заклікаю чарговы раз да ўзмацнення нашай малітвы за нашу Бацькаўшчыну, за наш народ, за тых людзей, якія знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, за тых, каго звальняюць з працы за іх погляды, за тых, каго запалохваюць і шантажыруюць, за ўсіх церпячых і за тых, каму асабліва патрэбна наша малітоўная падтрымка.

Асабліва ў часе Адвэнту прашу да ўзмоцненай малітвы, па меры магчымасці і жадання, далучыць практыкі посту, напрыклад, ахвяраваць у гэтых інтэнцыях дадатковы пост не толькі ў пятніцу, але і ў іншы дзень.

Прашу па меры магчымасці ў кожным касцёле, кожнай капліцы публічна маліцца за ксяндза Вячаслава Барка і айца Віталя Быстрова і тлумачыць людзям пра сапраўдныя прычыны трымання гэтых святароў у  вязніцах (рэпрэсіі, ціск, запалохванне, пераслед Касцёла за праўду і г.д.).

Дай нам, Божа, усім патрэбныя ласкі ў гэты нялёгкі час выпрабаванняў!

Прочитано 457 раз Последнее изменение Пятница, 04 Декабрь 2020 11:01
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).