Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Віншаванні з Вялікаднем 2022 біскупа Аляксандра

Оцените материал
(0 голосов)

Святочныя віншаванні Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB

 

 

«А Бог, будучы багатым на міласэрнасць, у сваёй вялікай любові палюбіў нас, і нас, мёртвых з-за грахоў, ажывіў разам з Хрыстом. Вы збаўлены ласкаю. Ён уваскрасіў і пасадзіў нас на нябёсах у Хрысце Езусе».

Эф 2, 4–6

 

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, дарагія суайчыннікі!

 

Хрыстус уваскрос! З вялікай радасцю вітаю вас гэтымі непараўнальна прыгожымі словамі. Якуювялікую надзею яны нясуць для кожнага чалавека! Няхай кожнага закранеі атуліць бязмежная міласэрнасць Бога, які нізка схіляецца над намі, бярэ на сябе наш грэх, памірае за нас і адкрывае нам Неба!

 

Хрыстус, збавіўшы нас ад смерці граху, паказвае нам шлях і кліча ісці за Ім. Ён абяцае, што не пакіне нас адных, што будзе ісці побач з намі і дапамагаць нам несці наш крыж. Ён заклікае нас, каб мы жылі верай, праўдай, любоўю, узаемнай павагай і падтрымкай. Езус Хрыстус абяцае нам сапраўднае шчасце. Як важна кожнаму з нас непасрэдна, як і ўсяму нашаму народу, верыць Яго Слову! Як важна прыняць у сваю душу святло Хрыстовага Уваскрэсення, якое знішчыць цемру і запаліць у нашых сэрцах агонь любові да бліжняга! Бо ад кожнага з нас залежыць лёс будучыні, ад таго, ці будзем мы намагацца змяніць сябе і прыслухацца да запаведзяў Пана і ці будзем мы чыніць дабро. На жаль, часта мы жывем у цемры граху і не намагаемся змяніцца, мы хочам ствараць спакой, забываючы пра Бога і пра ўласнае навяртанне.

 

Дарагія браты і сёстры, жадаю, каб нашы сэрцы ажылі, прынялі Божую ласку, адгукнуліся на званы Хрыстовага Уваскрэсення, былі адкрытыя на праўду, любоў, дабрыню, міласэрнасць, ахвярнасць, шчырасць. І няхай уваскрослы Хрыстус заззяе над нашымі жыццёвымі шляхамі!

 

Яднаючыся ў велікоднай радасці, з малітвай і пастырскім благаслаўленнем.

 

+ Біскуп Аляксандр Яшэўскі, SDB

Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Прочитано 402 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).