Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
З 1997 года 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІяк Дзень кансэкраванага жыцця, прысвечаны малітве за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях, а таксама ў свецкіх інстытутах. У гэты дзень паўсюдны Касцёл асабліва моліцца за гэтых асоб.    “Кансэкраваныя асобы…
Паўсюдны Каталіцкі Касцёл 2 лютага адзначае свята Ахвяравання Пана. Робіць гэта на ўспамін ахвяравання Марыяй і Юзафам іх першароднага сына. У беларускай і польскай традыцыях гэта таксама свята Маці Божай Грамнічнай.
У месяцы лютым Папа Францішак запрашае маліцца ў наступнай інтэнцыі:
Сёння прыпадае чарговая гадавіна прыняцця біскупскай сакры Пастыра нашай архідыяцэзіі - 1 лютага 2014 г. у Гродне адбылося біскупскае пасвячэнне Юзафа Станеўскага. Запрашаем да малітвы за арцыбіскупа - няхай шчодрае Божае благаслаўленне і заступніцтва Багародзіцы дапамагаюць шаноўнаму юбіляру ў служэнні Богу і людзям.
Пасля дастаткова працяглага перапынку, на распачацце новага каляндарнага года, 12 студзеня ў парафіі святога Антонія ў Магілёве дзякуючы гасціннасці айцоў-кларэтынцаў прайшла пастырская сустрэча святароў і законных сясцёр, якія нясуць служэнне ў Магілёўскім і Бабруйскім дэканатах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.