Рымска-каталіцкая парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
пробашч:
кс. Міхал Бубен
Адрас:
вул. Леніна, 10
213470 г. Мсціслаў
Мсціслаўскі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Для кантакту:
Тэл./факс: 8 02240 5 27 29
Расклад багаслужэнняў (магчымы змены)
Св. Імша ў нядзелю — 07.00, 12.00, 14.00 (лета), 15.00 (зіма)
Св. Імша ў будні — 18.00 (на працягу года), 19.00 (у летні час)
З гісторыі парафіі
Парафія існавала ў 1602 г.; касцёл пабудаваны кармелітамі ў 1637–1638 гг., рэканструяваны ў ХVIII ст., вядзецца адбудова святыні.
26 снежня святары і законныя сёстры Магілёўскага дэканату сабраліся на духоўную сустрэчу. На гэты раз нас запрасілі да сябе айцы- кларэтыны.
Дэканат (ад грэцк. deka – дзесяць) – тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла на чале з дэканам, якая
складаецца з некалькіх парафій (першапачаткова – з дзесяці, адсюль назва).
На дадзены момант у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі налічваецца 11 дэканатаў:
Бабруйскі
Барысаўскі
Вілейскі
Валожынскі
Магілёўскі
Маладзечанскі
Мінск-Захад
Мінск-Усход
Мядзельскі
Няжсвіжскі
Стаўбцоўскі.
Дэканат, які называюць таксама раённым вікарыятам, з'яўляецца дыяцэзіяльнай адзінкай тэрытарыяльнай арганізацыі Касцёла, якая складаецца з некалькіх парафій, а таксама іншых душпастырскіх цэнтраў (сектары, самастойныя душпастырскія цэнтры), на чале якога стаіць дзекан (кан. 553).
Душпастырскае значэнне дэканату трэба паставіць вышэй за адміністрацыйнае падпарадкаванне. Бо ў яго межах лепш відаць узаемадзеянне дадзеных зверху агульнадыяцэзіяльных прапаноў з уласнай ініцыятывай саміх душпастыраў і вернікаў. Тут выкарыстоўваецца прынцып дапаможнасці (Статуты Сіноду Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Пінскай і Віцебскай дыяцэзій, п. 1034, 1039)
Улада дэканату
Дэкан
На чале дэканату стаіць дэкан, якога прызначае дыяцэзіяльны біскуп на перыяд 5 год пасля таго, як даведаецца аб меркаванні духавенства ўсяго дэканату (кан. 554 § 2). Паўнамоцтвы дзекана распачынаюцца звычайна 1 студзеня, могуць быць прадоўжаны або, па важнай прычыне, скарочаны.
Пасада дзекана не павінна быць абавязкова звязана з «парафіяй дэкана».
Абавязкі і правы дэкана:
Таксама ён вырашае ўнутраныя праблемы дэканату, у прыватнасці:
Віцэ-дэкан
Духоўны кіраўнік
Да дэканальных службаў адносіцца функцыя дэканальнага духоўнага кіраўніка. Ён павінен мець прынамсі 10 гадоў святарства. Духоўнага кіраўніка выбіраюць усе святары дэканату.
У яго абавязкі ўваходзіць:
Сакратар
Сакратаром з'яўляецца адзін са святароў дэканату, выбраны святарамі гэтага дэканату. Сакратар дэканату пад кіраўніцтвам дэкана вядзе пратаколы Канферэнцый дэканату.
7 снежня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі атрымалі дыяканскае пасвячэнне 5 семінарыстаў. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.