Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Воскресенье, 11 Май 2014 11:17

Рымска-каталіцкая парафія Святой Тройцы ў Касцюковічах

Оцените материал
(1 Голосовать)

 

Адміністратар з правамі пробашча:

кс. Андрэй Далянскі

тэл.: +375 29 545 62 30

Адрас:

вул. Ленінская, 156

г. Касцюковічы

Касцюковіцкі р-н

Магілёўская вобл.

213640

Рэспубліка Беларусь

 

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

З гісторыі парафіі:

 

З мэтай арганізацыі каталіцкай парафіі ў Касцюковічах у 1996-1997 гадах у горад прыязджалі семінарысты з Гродна і сёстры-месіянеркі Святой Сям’і з Магілёва. Яны наведвалі арганізацыі, установы, школы, каб скласці ўяўленне аб колькасці хрысціянаў каталіцкай веры.

 

Гэту працу арганізаваў кс. Уладзіслаў Блін, дзекан Магілёўскі. Вынікам гэтай работы было тое, што быў сабраны спіс вернікаў, якія пастанавілі зарэгістраваць у Касцюковічах парафію. Неабходныя дакументы былі пададзены ў райвыканкам для рэгістрацыі. Адначасова святары, якія прыязджалі з Магілёва, Польшчы, і сёстры падтрымлівалі сувязь з вернікамі. Святыя Імшы цэлебраваліся ў дамах сем’яў Белянінавых, Гарэцкіх.

 

26 ліпеня 1999 года Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам было выдадзена пасведчанне аб рэгістрацыі Статута рэлігійнай абшчыны. І гэта дата лічыцца афіцыйным пачаткам заснавання парафіі.

 

21 жніўня 1999 года - Кардынал Казімір Свёнтак, Архіепіскап Мінска-Магілёўскі, выдаў Дэкрэт аб эрэкцыі парафіі Святой Тройцы ў Касцюковічах. Пасля гэтага горад перадае парафіі дом па вуліцы Ленінскай, у якім раней размяшчаліся канторы “Сельгастэхнікі” і “ПМК-90”, а потым быў інтэрнат для работнікаў гэтых арганізацый.

 

Першым святаром быў назначаны кс. Уладзімір Каспарэвіч( працаваў са жніўня 1999 года  па студзень 2000 года ).

 

18 студзеня 2000 года адбываецца размова Кардынала Казіміра Свёнтка з кс. Андрэем Далянскім аб прызначэнні яго душпастырам у Касцюковічы.13 сакавіка 2000 года кс. Андрэй Далянскі атрымаў дэкрэт ад Кардынала аб скіраванні ў Касцюковічы, а 17 сакавіка - афіцыйную даведку ад старшыні па справах рэлігіі Магілёўскага абласнога камітэта Саўчанкі І.І.

 

22 красавіка 2000 г. – кс. Андрэй распачынае душпастырскую паслугу у Касцюковічах. На гэты час месцам малітвы і спаткання з вернікамі была аднапакаёвая кватэра на мікрараёне Маладзёжны ( д. 58., кв. 29.), дзе жыў і сам святар. На гэтай першай Велікоднай службе ў суботу прысутнічаў адзін чалавек, а ў нядзелю прыйшло сем вернікаў.

 

18 чэрвеня 2000 года ў парафіі адбыўся першы фэст на Святую Тройцу. На гэты фэст у Касцюковічы ўпершыню прыехалі сёстры Школьныя Нотр-Дам са Мсціслаўля (с.Рахель, с.Мірыям, с.Наталля).  З гэтага часу яны прыязджалі рэгулярна і навучалі дзяцей катэхізісу.

 

19 верасня 2000 года – распачаліся працы  па ўборцы атрыманай тэрыторыі і ў будынку.

 

29.03.2002 – першы Вялікдзень у капліцы. І хоць капліца ўсё яшчэ будавалася, з таго часу ўсе Святыя Імшы і набажэнствы праводзіліся ў ёй.

 

25 чэрвеня2005 года - асвячэнне парафіяльнай капліцы, якое здзейніў кардынал Казімір Свёнтак.

 

17 чэрвеня 2006 год - фэст на Святую Тройцу. На ім прысутнічаў біскуп Антоні Дзям’янка.

 

У 2008 годзе  з 23 чэрвеня па 1 ліпеня адбылася першая пешая пілігрымка ў Будслаў. Пілігрымка выйшла з Магілёва з парафіі св. Антонія. У ёй першы раз прынялі ўдзел нашы маладыя парафіяне: Аня Верам’ёва, Максім Жэлнін, Арцём Кляўсаў. Суправаджала іх с. Мірыям.

 

13.07.07 была арганізавана пілігрымка ў Польшчу ”Слядамі Яна Паўла ІІ”.

 

З 29 студзеня па 1 лютага 2009 года -праходзілі рэкалекцыі для студэнтаў з Магілёва, Мсціслаўля і Касцюковіч, якіх было 15 чалавек. Упершыню рэкалекцыі праводзіліся менавіта для студэнтаў.

 

23 мая 2009 года  - з візітам наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з арцыбіскупам парафія прыняла абраз Езуса Міласэрнага і рэліквіі благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі. Мітрапаліт цэлебраваў урачыстую святую Імшу.

 

7 чэрвеня 2009 года  - на свята Святой Тройцы парафія адзначыла 10-годдзе арганізацыі супольнасці.

 

10-24 ліпеня 2011 года - адбылася паездка ў Польшчу.

 

30 ліпеня 2011 года ўпершыню ў парафіі адбылося удзяленне сакраманту сужэнства маладой пары: Таццяны Ермашкевіч з Касцюковіч і Албана Ю з Францыі.

 

10 верасня 2011 г. -  перагрынацыя копіі абраза Езуса Міласэрнага. Касцюковічы — перадапошняя стацыя пілігрымкі.

 

3 сакавіка 2013 года – фінал біблійнага конкурсу.

 

4-6 мая 2013 год- перагрынацыя копіі абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

26 мая 2013 года - урачыстасць Святой Тройцы. Гэты год незвычайны тым, што на парафіяльнае свята прыязджаў мужчынскі хор з парафіі Святога Казіміра ў Магілёве, які выконваў песнапенні на лацінскай мове.

 

12-22 ліпеня 2013 года – у парафіі гасціў брат Тымон Далянскі з ордэна Айцоў Бэрнардынаў (брат кс. Андрэя). У час свайго прыбывання ўдзяліў прыміцыйнае благаслаўленне.

 

 

падрыхтаваў кс. А. Далянскі

 

 

Прочитано 5278 раз Последнее изменение Воскресенье, 11 Май 2014 11:27

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены