Міласэрнасць Бога на вякі (Пар. Пс 136(135), 1)
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагiя вернiкi!
1. У велічную ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, распачынаючы, ўстаноўлены Святым Айцом Францiшкам Надзвычайны Юбілейны Год Мiласэрнасцi, сардэчна вiтаю вас гэтымі словамi псальмiсты, у якiх выказаны давер да бязмежнага ў сваёй мiласэрнасцi Бога.
Адмысловае пасланне Святога Айца Францішка аб распачацці ў Каталіцкім Касцёле Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці распавядае пра ўмовы яго правядзення і духоўныя плёны гэтага Юбілею.
Дакумент на беларускай мове змешчаны на Catholic.by у раздзеле Юбілейны Год Міласэрнасці. Пераклад здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
На самым пачатку Булы аб распачацці ў Касцёле Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці Святы Айцец Францішак выразна паказвае прычыну, якая натхніла Яго Святасць заклікаць перажываць дадзены час менавіта ў такім кірунку:
Лагатып Юбілейнага Года Міласэрнасці, распачатага 8 снежня гэтага года, спраектаваны славенскім езуітам а. Марка Рупнікам.