Рымска-каталіцкая парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла
Пробашч парафіі
кс. Андрэй Кеўліч (з 2022г.)
Адрас:
вул. Азарава, 46
213206 г. Чавусы
Чавускі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Адрас для карэспандэнцыі:
вул. Фрунзе, 27
213206 г. Чавусы
Чавускі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Кантакт
Тэл.: +375298809919 (кс. Андрэй)
З гісторыі парафіі
Першы касцёл і кляштар айцоў кармелітаў у Чавусах як адна з душпастырскіх адзінак новай дыяцэзіі, былі пабудаваныя пасля 1612 г., калі ў Смаленску было заснавана каталіцкае біскупства. Пасля вынішчальнай маскоўскай вайны 1654-1667, чавуска рыма-каталіцкая парафія налічвала ўсяго 150 вернікаў і не мела ўласнага пастыра – апекаваўся ёю а. Серафім Карбашэвіч з Мсціслава.
У 1832 г. касцёл быў зачынены, а айцы кармеліты выгнаны ”…за те манифестации и процессии, которые монахи позволяли себе во время мятежа 1830-1831г.г. …”. Парафія стала філіялам чэрыкаўскага касцёла, хаця налічвала каля 1000 вернікаў.
Толькі пасля ўказа цара Мікалая ІІ ”Об укреплении начал веротерпимости” у 1905 г. жыхары Чавусаў пабудавалі новы касцёл п.т. Дзевы Марыі – Каралевы. Гэты касцёл, размешчаны на тым месцы, дзе зараз знаходзіцца Ашчадбанк, быў разбураны падчас айчыннай вайны.
У гады 1915-1920 працаваў у Чавусах кс. Віктар Гагалеўскі, каторы падчас паслугі хвораму заразіўся тыфам і памёр, маючы ўсяго 39 гадоў. Ён пахаваны на чавускіх каталіцкіх могілках.
У гады 1923-28 чавускай парафіяй адміністраваў кс. Мікалай Концэвіч, арыштаваны ў 1933 г. дальнейшы яго лёс невядомы.
Апошні перад вайной чавускі пробашч – гэта кс. Юзаф Лук’янін, арыштаваны 30 верасня 1929 г., растраляны ў савецкіх лагерах.
17 снежня 1994 г. першы раз пасля пераследу, была здзейснена літургія ў Чавусах, у прыватным доме.
Ад вясны 1995 г. вернікі сталі грамадзіцца на могілках і там кожную суботу здзяйснялася літургія. Шмат людзей прымала хрост, прыступалі да першай Св. Камуніі, шлюбаваліся… Была афіцыйна зарэгістраваная парафія п.т. Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла.
Зімою вернікі збіраліся на літургію ў прыватным доме, а восенню 1996 г. першы пробашч, кс. Кáраль Тамэцкі, купіў дом, у якім людзі абсталявалі часовую капліцу.
Летам 1997 г. быў назначаны новы пробашч, кс. Францішак Рудзь. Тады было вырашана пабудаваць новы касцёл. Тэрыторыя пад будову была асвечаны 31 жніўня 1999 г. падчас першай ад 1910 г. біскупскай візітацыі парафіі.
Парафіяльная святыня была асвечана Яго Эмінэнцыяй, Кардыналам Казімірам Свёнткам, Арцыбіскупам Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, 1 чэрвеня 2002 г.
Ад 5 жніўня 2007 г. у парафіі працуюць святары-манахі з Ордэна Пабожных Школаў (Айцы Піяры). Парафіяльная супольнасць развіваецца, прымае ўдзел у акцыях, якія арганізуюць, нп. Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама супольнасць Айцоў Піяраў.
З 2007 па 2020 г. шматгадовым душпастырам з'яўляўся а. Гжэгаж Ксёнжэк SP. 15 ліпеня 2020г. арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі па ўзгадненні з Айцом правінцыялам прызначыў а. Віталія Слуку SPадміністратарам парафіі НПМ Маці Касцёла ў г. Чавусы.
Крыніца: Гісторыя парафіі ў Чавусах, у: http://pijary.info/?p=668.