Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Ардынарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Оцените материал
(1 Голосовать)

Арцыбiскуп Юзаф Станеўскі

Мiтрапалiт Мінска­-Магілёўскі

 

Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы непадалёк ад Гродна ў сям'і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У тым жа годзе пачаў вучобу ў ваенна-тэхнічнай школе, пасля заканчэння якой у 1987–1989 гадах служыў у войску.

 

У 1990 годзе як адзін з першых кандыдатаў быў залічаны на вучобу ў заснаваную ў тым жа годзе біскупам Тадэвушам Кандрусевічам Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 1994 года, а прэзбітэрскае  —  17 чэрвеня 1995 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Быў скіраваны на душпастырскую працу ў парафію святога Вацлава ў  Ваўкавыску, дзе ў 1995–1996 гадах  выконваў абавязкі вікарыя.

 

У 1996–1999 гадах спецыялізаваўся ў галіне кананічнага права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы, дзе атрымаў ступень магістра кананічнага права, абараніўшы працу на тэму «Працэсуальныя правы бакоў у выпадку скасавання шлюбу».

 

У 1999 годзе быў прызначаны прэфектам і выкладчыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 

З 2000 года з’яўляўся суддзёй біскупскага суда ў Гродне, а з красавіка 2005 года — віцэ-афіцыялам гэтага суда.

 

З 2001 года з’яўляўся членам Святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі.

 

У 2004–2005 навучальным годзе чытаў лекцыі ў галіне кананічнага права на курсах катэхетаў у Гродне.

 

З 23 чэрвеня 2005 года з’яўляўся рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 

У 2007–2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.

 

У 2008 годзе ўвайшоў у склад Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года з’яўляўся каардынатарам душпастырства пакліканняў.

 

12 сакавіка 2012 года Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў ксяндза Юзафа Станеўскага капеланам Яго Святасці (прэлатам).

 

29 лістапада 2013 года Папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам дыяцэзіі Табаікары. 1 лютага атрымаў біскупскае пасвячэнне.

 

3 чэрвеня 2015 года Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Юзафа Станеўскага сваім Генеральным сакратаром.

 

14 верасня 2021 года Папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

 

23 кастрычніка распачаў пастырскае служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў якасці дыяцэзіяльнага біскупа.

Прочитано 5304 раз Последнее изменение Воскресенье, 24 Октябрь 2021 09:31
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by
Другие материалы в этой категории: Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB »

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены