«Няма канікулаў ад Бога» — гэтую праўду добра засвоілі маладыя вернікі касцюковіцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы, якія летам не пераставалі наведваць касцёл і прысвячаць час малітве. Але не толькі малітва аб’ядноўвала дзяцей і моладзь у час летніх канікулаў. Супольны адпачынак — гэта таксама цудоўна! Вось як яшчэ доўга будуць узгадваць гэтае лета нашыя малодшыя парафіяне.
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Шчыра запрашаем Вас на святкаванне парафіяльнага свята, падчас якога мы асаблівым чынам будзем дзякаваць добраму Богу за 10 гадоў адраджэння каталіцкай супольнасці на Горацкай зямлі. Урачыстасць узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Так як і ў мінулым годзе, магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Магілёўшчынай, існуе і сёлета: святарскія рэкалекцыі арганізуюцца ў Касцюковічах 26–29 верасня 2016 г.
18 жніўня ў Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і біскупа вікарыя для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандра Яшэўскага SDBса старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.