“Зноў у нашым горадзе і ў нашай святыні, на світанні ў вялікодную раніцу радасна б’юць званы, абвяшчаючы Уваскрасенне Божае” – так з радасцю выказваліся некаторыя з вернікаў конкатэдральнай парафіі ў Магілёве.
У Вялікую Суботу, 4 красавіка, у Магілёўскім дэканаце біскуп Юрый Касабуцкі наведаў некаторыя парафіі, каб асвяціць вялікодныя стравы і падзяліцца пасхальнай радасцю.
3 красавіка а 18 гадзіне ў конкатэдральнай парафіі Магілёва адбыўся адмысловы Крыжовы Шлях, які падрыхтавала моладзь парафіі пад падтрымцы с. Веры MSW.
Вялікая пятніца перажываецца як дзень посту і жалобы як у касцёлах, так і ў дамах хрысціянаў. У гэты асаблівы дзень парафію святога Антонія г. Магілёва наведаў біскуп Юрый Касабуцкі, каб перажыць яшчэ раз смерць Хрыста менавіта з магілёўскімі вернікамі.