Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Super User

Super User

Рэдакцыя сайта

Адрес сайта: http://www.mohylev-katolik.by

19 ліпеня ў 18.30 ў Магілёве адбудзецца святая Імша, якая стане падзякай за служэнне а. Рамана Шульца, якому свецкія ўлады не прадоўжылі дазвол на працу ў якасці святара ў Беларусі.

 

Паведамленне курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў

 

Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Рабэр Сара звярнуўся да біскупаў і святароў з прапановай вярнуцца да адпраўлення святой Імшы ad orientem, гэта значыць тварам «на ўсход» — у адным накірунку з вернікамі ў касцёле.

 

Кардынал, які выступаў на канферэнцыі «Sacra Liturgia» у Лондане, сказаў: «Вельмі важна, каб святары і вернікі як мага хутчэй пачалі глядзець у адным накірунку — на ўсход ці, як мінімум, да абсіды... Я прашу вас пачаць гэтую практыку пры першай жа магчымасці».

 

«Ваша ўласнае пастырскае меркаванне павінна вызначыць час, калі і як гэта будзе магчыма, напрыклад, у першую нядзелю Адвэнту ў гэтым годзе, калі мы чакаем "Пана, які прыходзіць" і "які не спазніцца"», — сказаў іерарх.

 

Кардынал таксама паведаміў, што Папа Францішак папрасіў яго пачаць вывучэнне «рэфармавання рэформы» — таго, як ажыццяўляліся літургічныя рэформы пасля Другога Ватыканскага Сабору.

 

Па словах іерарха, рэформы суправаджаліся «вельмі сур'ёзнымі непаразуменнямі» з-за таго, што часам чалавека, а не Бога ставілі ў цэнтр літургіі.

 

Кардынал таксама заклікаў прымаць святую Камунію заўсёды толькі на каленях.

 

Паводле www.catholic.by

Урачыстасць свв. Пятра і Паўла з’яўляецца галоўным парафіяльным святам ў Шклоўскай каталіцкай супольнасці. На сумесную малітву сабраліся не толькі мясцовыя каталікі, але і вернікі з Фашчаўкі, Княжыц, Магілёва і Горак.