На тытульнае свята парафіі, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і ў дзень распачацця Святога Года Міласэрнасці, да бабруйскіх католікаў завітаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
8 снежня, ва Ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ, падчас святой Імшы кс. Віталій Драздоўскі, які ў кастрычніку бягучага года распачаў пастырскае служэнне ў Магілёўскай катэдры, асвяціў каплічку Маці Божай Тройчы Цудоўнай, якая будзе пілігрымаваць па месцах жыхарства магілёўскіх вернікаў і стане нагодай для супольнай малітвы ў сем'ях.