4 сакавіка каталіцкі свет узгадвае святога Казіміра, каралевіча. Гэта – асаблівы дзень для парафіі св. Казіміра ў Магілёве, паколькі супольнасць адзначае парафіяльнае свята.
6 студзеня парафію Святой Тройцы ў г. Касцюковічы наведалі тры каралі з Усходу. Вельмі цёпла іх сустрэла касцюковіцкая парафія на чале з кс. Андрэем Далянскім і кл. Іванам.
23 лютага прадстаўнікі “Радыё Марыя” на чале з кс. Аляксандрам Фаміных здзейснілі невялікае падарожжа, падчас якога наведалі 2 парафіі Магілёўшчыны: Касцюковічы і Горкі.
Айцы-клярэтыны запрашаюць у суботу, 12 чэрвеня, у патранальнае свята Місіянераў Клярэтынаў, Сыноў Беззаганнага Сэрца Марыі, на адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Антонія Падуанскага.