Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Super User

Super User

Рэдакцыя сайта

Адрес сайта: http://www.mohylev-katolik.by
Четверг, 06 Август 2015 12:17

Нашыя іерархі

Магілёўскі і Бабруйскія дэканаты прыналежаць да Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, у якой на дадзены момант выконваюць арцыпастырскае служэнне:

 

Ардынарый: арцыбіскуп Юзэф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіыяцэзіі

Дапаможны біскуп: бп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый архідыяцэзіі

Дапаможны біскуп: бп Аляксандр Яшэўскі SDB, Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Четверг, 06 Август 2015 12:15

Біскуп Юрый Касабуцкі

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Нарадзіўся 15 лютага 1970 г. у Маладзечне на тэрыторыі сучаснай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1991 г.) вучыўся ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і адбыў вайсковую службу.

 

 

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996 г. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Станіслава ў Магілёве. Потым стаў адміністратарам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.

 

З 1999 г. па 2001 г. вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі.

 

З 2001 г. па 2004 г. выконваў абавязкі прэфекта Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. 

 

У 2004 г. прызначаны дырэктарам Сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

 

З 2005 г. выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 

З 2006 г. з’яўляецца таксама адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. З’яўляецца выкладчыкам ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ў Мінску.

 

29 лістапада Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 25 студзеня атрымаў біскупскае пасвячэнне.

 

Да 27 ліпеня 2015г. з’яўляўся біскупскім дэлегатам для Магілёўскай вобласці.

Четверг, 06 Август 2015 12:13

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

 

Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у г. Смаргонь.

 

У 1991 г. паступіў у салезіянскую духоўную семінарыю ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі.

 

У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі.

 

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у г. Смаргонь.

 

Займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Баруны, потым у в. Жодзішкі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2001 г. па 2002 г. выконваў абавязкi дырэктара салезіянскай супольнасці ў п. Акцябрскі Маскоўскай вобласці і быў адказным за салезіянскі прэнавіцыят.

 

Пасля вяртання ў Беларусь займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Жупраны. У перыяд 2003­2005 гг. быў сакратаром Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі (Усходне-Еўрапейскай) з сядзібай у г. Масква. З 2005 г. па 2008 г. займаў пасаду дырэктара салезіянскай супольнасці ў г. Мінск; з 2005 г. па 2011 г. быў адказным за салезіянскі араторый у Мінску. З 2005 г. па 2010 г. быў інспектарыяльным дарадцам Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі з сядзібай у г. Масква.

 

З 2005 г. па 2010 г. быў старшынёй катэхетычнага аддзела Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. У перыяд 2006-­2010 гг. быў членам катэхетычнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 

У 2011 г. быў прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў г. Смаргонь; выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2011 г. з’яўляецца адказным за салезіянскі прэнавіцыят для грамадзян Беларусі. З 2013 г. займае пасаду вікарыя і эканома Iнспектарыяльнай Дэлегатуры Варшаўскай Салезіянскай Інспекторыі св. Станіслава Косткі.

 

У 2014 г. прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыем мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля. З’яўляецца выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля. Валодае беларускай, рускай, польскай i iтальянскай мовамі.

 

9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага S.D.B. дапаможным біскупам Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня прыняў біскупскае пасвячэнне.

 

Да 17 сакавіка 2022г. паводле рашэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з'яўляўся біскупскім вікарыем для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці.

 

17.03.2022г.  рашэннем арцыбіскупа Юзафа Станеўскага прызначаны Генеральным Вікарыем Мінска-Магілёўскай архіыяцэзіі.

Арцыбiскуп Юзаф Станеўскі

Мiтрапалiт Мінска­-Магілёўскі

 

Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы непадалёк ад Гродна ў сям'і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У тым жа годзе пачаў вучобу ў ваенна-тэхнічнай школе, пасля заканчэння якой у 1987–1989 гадах служыў у войску.

 

У 1990 годзе як адзін з першых кандыдатаў быў залічаны на вучобу ў заснаваную ў тым жа годзе біскупам Тадэвушам Кандрусевічам Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Дыяканскае пасвячэнне прыняў 8 снежня 1994 года, а прэзбітэрскае  —  17 чэрвеня 1995 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Быў скіраваны на душпастырскую працу ў парафію святога Вацлава ў  Ваўкавыску, дзе ў 1995–1996 гадах  выконваў абавязкі вікарыя.

 

У 1996–1999 гадах спецыялізаваўся ў галіне кананічнага права ў Люблінскім каталіцкім універсітэце ў Польшчы, дзе атрымаў ступень магістра кананічнага права, абараніўшы працу на тэму «Працэсуальныя правы бакоў у выпадку скасавання шлюбу».

 

У 1999 годзе быў прызначаны прэфектам і выкладчыкам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 

З 2000 года з’яўляўся суддзёй біскупскага суда ў Гродне, а з красавіка 2005 года — віцэ-афіцыялам гэтага суда.

 

З 2001 года з’яўляўся членам Святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі.

 

У 2004–2005 навучальным годзе чытаў лекцыі ў галіне кананічнага права на курсах катэхетаў у Гродне.

 

З 23 чэрвеня 2005 года з’яўляўся рэктарам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

 

У 2007–2013 гадах быў адказным за душпастырскую фармацыю маладых святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.

 

У 2008 годзе ўвайшоў у склад Калегіі кансультантаў Гродзенскай дыяцэзіі. З 2009 года з’яўляўся каардынатарам душпастырства пакліканняў.

 

12 сакавіка 2012 года Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў ксяндза Юзафа Станеўскага капеланам Яго Святасці (прэлатам).

 

29 лістапада 2013 года Папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам дыяцэзіі Табаікары. 1 лютага атрымаў біскупскае пасвячэнне.

 

3 чэрвеня 2015 года Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Юзафа Станеўскага сваім Генеральным сакратаром.

 

14 верасня 2021 года Папа Францішак прызначыў Юзафа Станеўскага арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім.

 

23 кастрычніка распачаў пастырскае служэнне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў якасці дыяцэзіяльнага біскупа.

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).