У мінулую суботу, 21 чэрвеня, прэзбітэрскія пасвячэнні атрымалі дыякан Андрэй Калядка, дыякан Юзаф Сярпейка, дыякан Раман Суша.
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што менавіта ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). Традыцыйна са святам спалучаецца ўрачыстая эўхарыстычная працэсія, якая адбываецца ў гэты дзень або ў наступную пасля яго нядзелю. Не стаў выключэннем і Касцёл на Магілёўшчыне...
Як паведамлялася раней, нядаўна каля Чавускай святыні быў устаноўлены новы крыж, які асвяціў біскуп Юрый Касабуцкі. А сёння, 19 чэрвеня, таксама новы дубовы крыж з’явіўся і на мясцовых каталіцкіх могілках.
Беларускія ўлады працягнулі дазвол на служэнне ў Беларусі адміністратару парафіі святых Казіміра і Ядзвігі ў Магілёве нашага дэканату, дамініканіну з Польшчы а.Раману Шульцу.