Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 
Super User

Super User

Рэдакцыя сайта

Адрес сайта: http://www.mohylev-katolik.by

Парафія св. Антонія г. Магілёва арганізуе пілігрымку аўтобусам на ўрачыстасці ў Будславе, якія адбудуцца 3-4 ліпеня.

Вторник, 16 Июнь 2015 10:56

Распараджэнне Курыі ад 15.06.2015

№225/к/15

Паважаныя душпастыры Магілёўскага і Бабруйскага Дэканатаў!

13 чэрвеня – успамін св. Антонія Падуанскага, і асаблівы дзень для Магілёва, бо менавіта гэты святы з’яўляецца духоўным заступнікам Магілёва ўжо з канца ХVI стагоддзя. Менавіта з гэтай нагоды біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп нашай архідыяцэзіі, завітаў у парафію св. Антонія ў Магілёве, каб далучыцца да свята парафіі.

На ўрачыстую святую Імшу а 12 гадзіне сабралася амаль усё духавенства дэканату, за выключэннем кс. Роберта Мацееўскага, які пазней далучыўся да святкаванняў. Праславіць разам Госпада і падзякаваць Яму за Ягоныя ласкі сабраліся не толькі каталікі Магілёва, але і вернікі з Чавусаў, Фашчаўкі, Шклова, Горак і іншых мясцін нашага дэканату, а таксама з Полацку.

У гаміліі біскуп Юрый звярнуў увагу на некаторыя моманты жыцця св. Антонія, паказваючы, як ён давяраўся Богу ў сваім жыцці. “Сёння мы радуемся з таго, што парафія св. Антонія развіваецца, дзякуючы ахвярнаму служэнню а. Юрыя і а. Віталія. Мы радуемся, што даволі хутка растуць сцены будучай святыні, але яшчэ больш радуемся з таго, што павялічваецца парафіяльная супольнасць”- заўважыў біскуп.

"Сёння таксама айцы-кларэтыны адзначаюць патранальнае свята сваёй манаскай супольнасці - успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Таму мы асаблівым чынам сёння просім, каб і а. Юрый, і а. Віталій, і ўвесь ордэн місіянераў кларэтынаў былі сапраўднымі Сынамі Беззаганнага Сэрца Благаслаўлёнай Дзевы Марыі"-заклікаў біскуп Юрый.

Варта дадаць, што падчас святой Імшы таксама адбылося ўдзяленне сакраманту канфірмацыі – сакраманту хрысціянскай сталасці.

На заканчэнне безкрывавай Ахвяры Хрыста адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол будучай святыні, а таксама прысутныя супольна памаліліся гімнам “Цябе, Бога, праслаўляем…”, просячы Міласэрнага Госпада і надалей спасыласць свае ласкі на магілёўскую зямлю.

Пасля Эўхарыстыі – Духоўнага Пасілку – удзельнікі свята мелі магчымасць таксама падсілкавацца фізічна.

Фота: Эдвард Кавалеўскі, www.facebook.com

 

Дарагія браты і сёстры, Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі шаноўнага прэзбітэра Аляксандра Яшэўскага, члена Салезіянскай Кангрэгацыі (Таварыства св. Францішка Сальскага), які ў дадзены момант выконвае абавязкі дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыя парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі.

Паведамленне аб новым прызначэнні зроблена прэс-службай Святога Пасаду 9 чэрвеня 2015 г. у 12.00 паводле рымскага часу (13.00 паводле мінскага часу) і адначасова абвешчана Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Пасвячэнне новапрызначанага біскупа адбудзецца 27 чэрвеня 2015 г. у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Апостальская Нунцыятура, дзякуючы Богу і Святому Айцу за гэты жэст асаблівай увагі да Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, выказвае найлепшыя пажаданні і сардэчныя віншаванні новапрызначанаму біскупу, скіроўваючы іх таксама да ўсіх біскупаў краіны, усіх вернікаў і ўсяго беларускага народа і просячы маліцца за новапрызначанага біскупа і зычліва супрацоўнічаць з ім у справе будавання Хрыстовага Касцёла ў еднасці з іншымі хрысціянамі і ўсімі людзьмі добрай волі — сынамі і дочкамі дарагой беларускай зямлі.

Молімся за Яго Эксцэленцыю Біскупа Наміната Аляксандра, каб Госпад адарыў яго мужнасцю і вытрымкай падчас біскупскага служэння.

 

Крыніца: http://catholic.by