Нарадзіўся 12 ліпеня 1887 г. у вёсцы Яміны Сувалкскай губерні. Скончыў Мітрапалітальную духоўную семінарыю ў Пецярбургу.
13 красавіка 1914 г. прыняў сакрамант пасвячэння.
3 1914 па 1915 г. працаваў вікарыем касцёла святых Пятра i Паўла ў Ноўгарадзе (3 тыс. вернікаў).
3 1915 па 1917 г. — вікарый омскай парафіі.
3 1922 г. — адміністратар свяцілавіцкай парафіі каля Магілёва.
У верасні 1924 г. прызначаны адміністратарам самарскай парафіі, а таксама капеланам у капліцах Гафенталя, Рэйнсфельда i Арэнбурга.
У1930 г. (паводле іншых звестак, у 1934 г.) вярнуўся ў Беларусь. Быў пробашчам у Рагачове i адначасова ў Гомелі.
5 снежня 1935 г. арыштаваны ў Рагачове як «кіраўнік контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай групы палякаў-католікаў» (разам з ім было арыштавана яшчэ 8 чалавек).
20 мая 1936 г. пастановай выязной сесіі Судовай калегіі Вярхоўнага суда БССР асуджаны на 8 гадоў лагера. Накіраваны ў цемнікоўскі ППЛ (Мардоўская АССР). У 1937 г. арыштаваны ў лагеры на абвінавачванні ў «сістэматычнай паўстанц- кай антысавецкай агітацыі сярод зняволеных».
22 жніўня 1937 г. пастановай «тройкі» НКУС Мардоўскай АССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 31 жніўня 1937 года.
Крыніца:
Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Гісторыя Гомельскага дэканата, Мінск 2012.
КНИГА ПАМЯТИ РАССТРЕЛЯННЫХ И ПОГИБШИХ В ТЮРЬМАХ, ЛАГЕРЯХ И ССЫЛКАХ КАТОЛИЧЕСКИХ СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЕЙ, у: http://old.memo.ru/history/religion/katoliki.htm
КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Kd.html#s.45
Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998
Jaminy | Kościół św. Mateusza – zdjęcia, у: https://radzima.org/pl/object-photo/3956.html