Нарадзіўся ў 1863 годзе. Скончыў Мітрапалітальную духоўную семінарыю i духоўную акадэмію ў Пецярбургу, атрымаўшы ступень магістра тэалогіі.
Сакрамэнт пасвячэння прыняўу 1886 годзе. У1889 г. стаў ад'юнктам-прафесарам біблійнай археалогіі ў Духоўнай акадэміі i Мітрапалітальнай духоўнай семінарыі.
1894 г вікарый у парафіі св. Кацярыны ў Пецярбургу.
1897-1900 гг. – пробашч у Чэрыкаве,
1900-1904 гг. - адміністратар быхаўскай парафіі,
1904—1906 i 1910-1911 гг. — адміністратар парафіі св. Барбары ў Віцебску
1906-1907 гг. - адміністратар нясвіжскай парафіі i слуцкі дэкан
1908-1909 гг. — адміністратар парафіі ў Дзвінску.
12 снежня 1911 г. быў прызначаны пробашчам гомельскага касцёла i гомельскім дэканам, часова замяніў выконваючага абавязкі пробашча i дэкана кс. Антонія Ячэйку. На гэтай пасадзе працаваў да 10 лістапада 1912 г., калі па ўласнай просьбе яго перавялі пробашчам у росіцкую парафію Віцебскай губерні.
3 1914 г. працаваў пробашчам i дэканам у Омску. Два разы караўся царскімі ўладамі высылкай i зняволеннем.
У пачатку 1920-х гг. быў дэканам у Смаленску. У схемах Магілёўскай архідыяцэзіі за 1925-1927 гг., якія выдаваліся ў Польшчы, ён пазначаны як святар рослаўскай парафіі Смаленскага дэканата i арлоўскай парафіі Харкаўскага дэканата. Таксама абслугоўваў касцёл святых Пятра i Паўла ў Туле.
Быў арыштаваны 29 чэрвеня 1927 года. 22 красавіка 1930 г. асуджаны смаленскім судом на 5 гадоў лагера i 3 гады высылкі на падставе арт. 58-10 КК РСФСР «за дыскрэдытацыю савецкай улады, a менавіта: не дазваляў дзецям уступаць у камуністычныя саюзы моладзі».
Ксяндзу Пжэмоцкаму было тады ўжо 65 гадоў. Ён знаходзіўся ў цяжкім маральным i фізічным стане, ляжаў у турэмным шпіталі, дзе панаваў голад. Мясцовыя парафіяне звярталіся з просьбамі аб матэрыяльнай дапамозе для святара ў Польскі Чырвоны Крыж у Маскву.
Звярталіся таксама ў мясцовае ДПУ з просьбаю дазволіць кс. Пжэмоцкаму споведзь. Пасля ўмяшальніцтва дэлегацыі Польскага Чырвонага Крыжа гэтая просьба была задаволеная.
Парафіяне звярталіся таксама да ўладаў з просьбаю аб тым, каб кс. Пжэмоцкага вызвалілі з прычыны яго хваробы i адпусцілі ў Рослаў на ix утрыманне, але гэтая просьба засталася без адказу.
Улады планавалі адправіць кс. Пжэмоцкага на Салаўкі, але 8 верасня (паводле іншых дадзеных, 10 верасня) 1930 г. ён памёр у смаленскай турме.
Пахаваны на парафіяльных могілках у Смаленску. У мясцовай капліцы захаваўся яго надмагільны помнік з прозвішчам (імя зацёрта) i датай смерці.
Крыніца:
Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны. Гісторыя Гомельскага дэканата, Мінск 2012.
КНИГА ПАМЯТИ РАССТРЕЛЯННЫХ И ПОГИБШИХ В ТЮРЬМАХ, ЛАГЕРЯХ И ССЫЛКАХ КАТОЛИЧЕСКИХ СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЕЙ, у: http://old.memo.ru/history/religion/katoliki.htm
КНИГА ПАМЯТИ, у: http://cathol.memo.ru/KNIGA/Pb.html#s.33
Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917-1937: Martyrologium. Lublin, 1998