30 мая 2015 года супольнасць каталікоў в. Фашчаўка Шклоўскага раёна святкавала сваё прастольнае свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
Сёння, 23 красавіка, ва ўспамін св. Юрыя, дзень сваіх імянінаў адзначае Яго Святасць Папа Францішак, а таксама біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які таксама з’яўляецца біскупскім дэлегатам для Касцёла на Магілёўшчыне. Дзень свайго нябеснага заступніка перажывае таксама кс. Юрый Быкаў, а заўтра святкаваць імяніны будзе і а. Ежы Вежхоўскі, кларэтын.
Новая кніга кс. Караля Тамэцкага, святара, які шмат гадоў выконваў пастырскае служэнне на Магілёўшчыне, пабачыць свет 16 красавіка.
У кнізе “Аб пры-значэнні часу. Новы дзень, тыдзень і год з іх мінулым у рымскай літургіі”(O prze-znaczeniu czasu. Nowy dzień, tydzień i rok z ich przeszłością w liturgii rzymskiej) аўтар разважае пра арганізацыю часу ў традыцыйнай рымскай літургіі.
Укасцёле свв. Сымона і Алены г. Мінска ў днях 17-19 красавіка 2015г. адбудзецца сімпозіум, прысвечаны памяці асобы і дзейнасці біскупа Баляслава Слосканса, які з'яўляўся ў свой час Адміністратарам Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама Мінскай дыяцэзіі.
З дакладамі выступяць навукоўцы і духоўныя асобы з Латвіі і Беларусі, будзе прэзентаваны дакументальны фільм «Малітва на крыжы», прысвечаны жыццю і дзейнасці біскупа Слосканса.