7 чэрвеня католікі Магілёва сабраліся разам, каб засведчыць аб сваёй веры ў Бога, асаблівым чынам ўшаноўваючы Найсвяцешае Цела і Кроў Езуса Хрыста.
13 чэрвеня, ва ўспамін св. Антонія, адбудзецца парафіяльнае свята ў парафіі айцоў кларэтынцаў, якія займаюцца пабудовай новай святыні (г. Магілёў, перасячэнне Астроўскага і Шмідта). Пачатак святкаванняў – урачыстая святая Імша а 12.00
31 мая ў парафіі св. Антонія г. Магілёва адбылася вельмі важная падзея – некалькі вернікаў першы раз у поўні ўдзельнічалі ў бескрывавай Ахвяры Езуса Хрыста, прынімаючы І святую Камунію.
31 мая 2015 года адбыўся парафіяльны фэст у касцёле Святой Тройцы ў Касцюковічах. На фэст сабраліся не толькі вернікі з Касцюковіч, але былі запрошаны госці з Крычава і Рубяжэвіч. Гэта быў сімвалічны жэст, бо Езус чакае ад нас, каб мы ўмелі супольна радавацца, цешыцца, спачуваць. Святая Тройца вучыць нас еднасці.
Урачыстую Імшу цэлебраваў ксёндз Андрэй Кеўліч з Горак. Таксама ўдзельнічаў ксёндз Павел Адамовіч з Крычава.
У парафіі ўжо склаліся свае традыцыі святкавання Адпусту. Адной з іх з’яўляецца Троіцкі пірог, які благаслаўляеццца ксяндзом, а потым ім частуюцца ўсе ўдзельнікі фэсту.
Пасля Святой Імшы ўсе парафіяне збіраюцца на пікнік, наладжваецца святочная латарэя, конкурсы, падарункі і прызы для дзяцей на заканчэнне навучальнага года.
Гэта свята, якое аб’ядноўвае і злучае ўсіх вернікаў парафіі.
Ала Іртова
https://www.mohylev-katolik.by/index.php/ierarkhi/biskup-alyaksandr-yashe-ski-sdb/itemlist/user/42-superuser?start=336#sigProGalleria4a99d0f1e1