Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Апублікаваны змены ў парадку хросту дзяцей.

Оцените материал
(0 голосов)

на інтэрнет-старонцы ККББ апублікаваны змененыя тэксты ўдзялення сакраманту хросту згодна з рашэннем Ватыкану, якое адбылося ў мінулым годзе.

 

«ПАРАДАК ХРОСТУ ДЗЯЦЕЙ, ДАСТАСАВАНЫ ДЛЯ ДЫЯЦЭЗІЙ НА БЕЛАРУСІ»

Зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў

Prot. 2434/03/L ад 13 мая 2004 года

 

 

АБРАД ПРЫНЯЦЦЯ ДЗЯЦЕЙ

Тэкст падрыхтаваны згодна з Дэкрэтам

Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў

Prot. N. 44/13/L ад 22 лютага 2013 года

 

 

41. Цэлебрант працягвае, гаворачы:

N. i N. (або: Дарагія дзеці), Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа, а пасля мяне гэтым жа знакам Хрыста Збаўцы вас пазначаць бацькі (і хросныя).

 

Цэлебрант робіць знак крыжа на чале кожнага дзіцяці паасобку, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных.

 

79. Цэлебрант працягвае, гаворачы:

N., Касцёл Божы прымае цябе з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю цябе знакам крыжа, а пасля мяне гэтым жа знакам Хрыста Збаўцы цябе пазначаць бацькі (і хросныя).

 

Цэлебрант робіць знак крыжа на чале дзіцяці, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных.

 

111. Цэлебрант працягвае, гаворачы:

Дарагія дзеці, Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа.

 

Чыніць знак крыжа над усімі дзецьмі разам і дадае:

І вы, бацькі, (або: І вы, хросныя) пазначце чало дзяцей знакам Хрыста Збаўцы.

 

Бацькі або хросныя чыняць знак крыжа на чале дзяцей.

 

142. Цэлебрант працягвае, гаворачы:

N. i N. (або: Дарагія дзеці), Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа, а пасля мяне гэтым жа знакам Хрыста Збаўцы вас пазначаць бацькі (і хросныя).

 

Цэлебрант робіць знак крыжа на чале кожнага дзіцяці паасобку, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных.

 

175. Катэхет працягвае, гаворачы:

Дарагія дзеці, Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа.

 

Чыніць знак крыжа над усімі дзецьмі разам і дадае:

І вы, бацькі (або: І вы, хросныя), пазначце чало дзяцей знакам Хрыста Збаўцы.

 

Бацькі або хросныя чыняць знак крыжа на чале дзіцяці.

 

211. Цэлебрант працягвае, гаворачы:

N., Касцёл Божы, разам з тваімі бацькамі дзякуючы Богу, прымае цябе з вялікай радасцю і сведчыць, што ты прыняты (прынятая) ў Касцёл. Ад яго імя я пазначаю цябе знакам Хрыста, які ў хросце адарыў цябе жыццём і далучыў да свайго Касцёла. Пасля мяне гэтым жа знакам крыжа цябе пазначаць бацькі і хросныя.

 

Цэлебрант робіць знак крыжа на чале дзіцяці, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных.

 

Прочитано 2020 раз
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).