Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

У Горках адбылося спатканне духавенства

Оцените материал
(3 голосов)

21 студзеня адбылося чарговае спатканне каталіцкага духавенства ўсходняй часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.            

Сустрэча распачалася духоўнай канферэнцыяй, якую падрыхтаваў духоўны айцец Магілёўскага Рэгіёну кс. Андрэй Далянскі з Касцюковічаў. У сваім выступленні кс. Андрэй засяродзіўся на тэме рэзідэнцыі духоўных асоб, прадставіўшы яе ў трох накірунках: прабыванне ў Богу, у самім сабе, а таксама ў парафіі. Святар звярнуў асаблівую увагу на навучанне Касцёла, прадстаўленае ў Кодэксе кананічнага права,

а таксама Статутах Сіноду, якія адлюстроўваюць партыкулярнае права Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. “Пробашч з’яўляецца пастырам парафіі, які адказвае перад Богам за яе асвячэнне і збаўленне” – нагадаў кс. Андрэй. “Таму трэба пастаянна вяртацца да сутнасці добраахвотнага выбару шляху духоўнай асобы”.

 

Пасля духоўнай канферэнцыі адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць таксама прыступіць да Сакраманту Пакаяння.

 

Святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці. Падчас казання іерарх працягнуў думку духоўнага айца Рэгіёну і разважаў над асаблівасцямі (характарыстыкамі) добрага біскупа, святара, добрай кансэкраванай асобы, якія ствараюць нашае “быць біскупам”, “быць святаром” і “быць кансэкраванай асобай”. “Мы, святары і кансэкраваныя асобы, маем адно жаданне і адзіны намер – наследваць у нашым жыцці Езуса Хрыста. Гледзячы на нашае жыццё, тое асабістае і тое супольнае, заўважаю, што з наследваннем Хрыста ў нашым жыцці бывае па-рознаму. Менавіта таму на Захадзе пустымі застаюцца святыні, іх прадаюць, альбо разбураюць. Менавіта з недахопу нашага сведчання, змяншаецца колькасць пакліканняў, ды і людзі губляюць веру” – адзначыў біскуп Аляксандр.

 

Асноўным дакументам для свайго разважання іерарх выбраў тэкст энцыклікі з 1935 г. Папы Рымскага Пія XI “Ad catholici sacerdotii fastigium”. Менавіта ў ёй Святы Айцец яскрава прадставіў найбольш важныя якасці добрага святара. Біскуп Аляксандр вылучыў 8 якасцяў, якія падрабязна прадставіў у казанні. На завяршэнне іерарх сказаў: “Мы сёння маем шмат магчымасцей апавядаць пра Бога іншым Мы сёння ведаем пра Бога больш, чым іншыя пакаленні. Нам застаецца толькі спалучаць веру, веды і жыццё, каб быць якаснымі духоўнымі асобамі, і ў гэты Надзвычайным Годзе Божай Міласэрнасці ўзрасці ў годным наследванні Хрыста; у пабожнасці; у цэлібаце і шлюбе чысціні; у стрыманасці да зямных выгадаў; у руплівасці; у паслухмянасці; у пакоры; у сталай фармацыі і інтэлектуальным узрастанні. Хай у гэтым нам дапаможа Бог і Яго Найсвяцейшая Маці”.

 

Адразу пасля святой Імшы адбылося абмеркаванне некаторых душпастырскіх спраў:

  • Біскуп Аляксандр падзякаваў за правядзенне Юбілею Сужэнстваў у Свята Святой Сям’і, які адбыўся ў “Браме Міласэрнасці” Магілёўшчыны.
  • 23 лютага ў Магілёўскай катэдры адбудзецца Экуменічная Малітва.
  • У студзені і ў лютым дні нараджэння адзначаюць наступныя духоўныя асобы: кс. Канстанцін (17.01), кс. Павел Адамовіч (07.02), біскуп Юрый Касабуцкі (15.02), кс. Андрэй Яркавец (20.02), с. Каміла з Асіповіч (27.02).
  • 4 лютага – Агульнабеларускае спатканне кансэкраваных асоб.
  • 5-6 сакавіка – у катэдры набажэнаства – “24 гадзіны для Пана”.
  • Таксама былі абмеркаваныя некаторыя арганізацыйныя моманты, звязаныя з удзелам Магілёўшчыны ў Сусветных Днях Моладзі 2016.
  • Біскуп Аляксандр паведаміў аб тым, што рыхтуецца распачацце кананічнай візітацыі ў рэгіёне і аб дасланых матэрыялах неабходных для прыгатавання візітацыі.
  • Наступная пастырская сустрэча адбудзецца 17 лютага ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Асіповічах.

 

Спатканне закончылася сумесным пачастункам.

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 1991 раз Последнее изменение Четверг, 21 Январь 2016 19:05
Super User

Рэдакцыя сайта

Сайт: www.mohylev-katolik.by

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите (*) необходимую информацию, где нужно
HTML-коды запрещены

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).