Так як і ў мінулым годзе, магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Магілёўшчынай, існуе і сёлета: святарскія рэкалекцыі арганізуюцца ў Касцюковічах 26–29 верасня 2016 г.
13 кастрычніка парафія Адведзінаў НПМ у в. Фашчаўка на чале з кс. Аляксандрам Шупенька прымала ў сценах свайго душпастырскага цэнтра, які хуткімі тэмпамі набывае сапраўды дастойны выгляд, духавенства Магілёўскага і Бабруйскага дэканату.
З 27 лістапада 2016 г. айцы піяры ва ўсім свеце перажываюць асаблівы час, святкуючы 400-годдзе існавання Ордэна Піяраў і 250 год з дня кананізацыі св. Юзафа Каласанса.
1 снежня 2016 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, кардынала Анджэла Амата і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цуду, мучаніцкай смерці і гераічнасці цнотаў. Адзін з дэкрэтаў тычыцца пацвярджэння мучаніцтва арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса, пастырскае служэнне якога было звязана непасрэдным чынам таксама і з Магілёўскай зямлёй.