Невялікай, але вельмі важнай традыцыяй ў нашым рэгіёне з’яўляецца супольная малітва за памерлых святароў і кансэкраваных асоб. Гэтым разам мы, так як і ў мінулым годзе, сабраліся ў парафіі Ўнебаўзяцця НПМ у Магілёве.
9 лістапада – асаблівы дзень для Касцюковіцкай парафіі, а таксама і ўсёй Магілёўшчыны – бо сёння адзначае свой дзень нараджэння кс. Андрэй, які ўжо 17-ы год аддана і плённа выконвае пастырскае служэнне на ўсходзе Беларусі.
30 снежня ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава прайшла пастырская сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў. Сустрэчу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з дапаможнымі біскупамі Юрыем і Аляксандрам.