Laudetur Jesus Christus! 

Шчыра вітаем Вас, паважаны наведвальнік, на інтэрнет-старонцы Каталіцкага Касцёла на Магілёўшчыне!

Радыё Марыя-online

 
 
 
 

Каляндар

Католические праздники

 

Год Манаскага Жыцця

Малітва святароў

Год Міласэрнасці

 
 

Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі – вельмі важны дзень для кожнага каталіка, але канешне, асаблівым чынам адметны для парафіі Унебаўзяцця НПМ у Магілёве – бо гэта дзень парафіяльнага свята.

У актаве Усіх Святых плануецца сумесная малітва за памерлых святароў і манаскіх сясцёр, якія ў свой час выконвалі служэнне ў нашым рэгіёне.

 

Ужо стала невялікай традыцыяй у нашым рэгіёне ў актаве Ўсіх Святых збірацца на малітву за духавенства Магілёўшчыны, якое ўжо адышло да вечнасці. Не стаў выключэннем і гэты год.

У межах актавы Ўсіх Святых, 3 лістапада, у дзень малітвы за спачылае духавенства Магілёўшчыны, адбылося і святарскае спатканне душпастыраў дэканату пад кіраўніцтвам дэкана кс. Юрыя Быкава.

 

На сустрэчы прысутнічалі: кс. Юрый Быкаў, дэкан магілёўскі і адміністратар з правамі пробашча парафіі Ўнебаўзяцця НПМ і св. Станіслава ў Магілёве, кс. Андрэй Далянскі, душпастыр Касцюковіцкай парафіі, а. Ежы Вежхоўскі СMF, пробашч парафіі св. Антонія ў Магілёве, а. Гжэгаж Ксёнжэк SchP, які выконвае пастырскае служэнне ў Чавусах, а. Раман Шульц OP, душпастыр парафіі св. Казіміра і св. Ядзвігі ў Магілёве, кс. Аляксандр Шупенька са Шклова, кс. Андрэй Кеўліч з Горак, кс. Павел Адамовіч, душпастыр Крычаўскай парафіі, а. Віталій Чабатар СMF, вікарны святар парафіі св. Антонія, кс. Павел Беразун, вікарый магілёўскай  конкатэдры.

 

Падчас спаткання былі абмеркаваныя некаторыя пытанні, звязаныя з функцыянаваннем дэканату. У прыватнасці, адбыліся выбары віцэ-дэкана Магілёўскага дэканату – на гэтую пасаду быў абраны а. Ежы Вежхоўскі СMF. Сакратаром дэканату выбраны кс. Андрэй Кеўліч.

 

Таксама было разгледжаны пытанні, звязаныя з дэканальнымі візітацыямі парафіі дэканату. Было вырашана, што візітацыі адбудуцца ў наступным парадку: 18 лістапада – Чавусы, Крычаў; 19 лістапада – парафія св. Казіміра і св. Ядзвігі, Магілёў; 21 лістапада – парафія св. Антонія, Магілёў; 25 лістапада – Горкі, Шклоў; 2 снежня – Касцюковічы.

 

Наступнае дэканальнае спатканне плануецца на пачатку наступнага месяца, 2 снежня, у Касцюковіцкай парафіі.

 

 

 

Расклад святой Імшы ў нядзелі

Бялынічы

10.00 (на беларускай мове)

 

Горкі

16.00 (на беларускай мове)

 

Крычаў 

10.00 (на беларускай мове)

 

Касцюковічы

11.00 (на беларускай мове),   

15.00 (на беларускай мове) – перыядычна.

 

Магілёў, св. Антонія 

09.00 (на польскай мове),

10.30 (на беларускай мове),

12.00 (на беларускай мове),

16.00 (на беларускай мове).

 

Магілёў, Унебаўзяцця НПМ

9.00 (на польскай мове),

11.00 (на беларускай мове),

13.00 (на беларускай мове),

18.30(на беларускай мове)

 

Магілёў, св. Казіміра

10.00 (на беларускай мове)

18.00 (на беларускай мове)

 

Мсціслаў

13.00 (на беларускай мове)

 

Шклоў 

11.30 (на беларускай мове)

 

Фашчаўка 

13.30 (на беларускай мове)

 

Чавусы 

10.00 (на беларускай мове).