Сёння, 9 лістапада, свой дзень нараджэння адзначае руплівы душпастыр нашага рэгіёну, святар Касцюковіцкай парафіі Святой Тройцы кс. Андрэй Далянскі.
24 лістапада адбыліся спартыўныя спаборніцтвы па міні-футболу сярод святароў, удзел у якіх прыняла і нашая архідыяцэзія, тым больш што ў гэтым годзе турнір праходзіў у г. Маладзечна.
2 снежня адбылося чарговае пастырскае спатканне духавенства Магілёўскага дэканату. У сустрэчы прынялі ўдзел: кс. бп Юрый Касабуцкі, Генеральны Вікарый і адказны за Касцёл на Магілёўшчыне, кс. Юрый Быкаў, дэкан Магілёўскі, а. Ежы Вежхоўскі CMF, намеснік дэкана, кс. Андрэй Далянскі, а. Віталій Чабатар CMF, а. Раман Шульц OP, кс. Аляксандр Шупенька, кс. Роберт Мацееўскі, кс. Андрэй Кеўліч, кс. Павел Адамовіч, с.Алекса, кл. Іван Дземідзенка.
Мінуў ужо год з таго моманту, калі Папа Францішак прызначыў кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З гэтай нагоды прапануем Вам, дарагія наведвальнікі сайта нашага дэканату, некалькі думак іерарха адносна дзейнасці Касцёла ў Беларусі.